Пасля цяжкай хваробы завяршыў зямны шлях Марк Іосіфавіч Крывічкін. На габрэйскіх могілках Гарадка з’явілася яшчэ адны магіла з целам чалававека, які дзесяцігоддзі свайго жыцця аддаў дзейнасці па ўшанаванні памяці гісторыі габрэяў на Гарадоцкай зямлі і сувязі з іх нашчадкамі ў Ізраіле, Англіі, Нямеччыне, ЗША і іншых краінах.
Менавіта дзякуючы Марку з’явіліся сучасныя помнікі памяці Халакосту другой сусветнай вайны ў г.п. Езярышча і ў Вараб’ёвых гарах, даглядаліся існуючыя могілкі ў Гарадку, праводзіліся традыцыйныя сустрэчы габрэяў на гарадоцкай зямлі і г.д. Шмат часу было аддадзена краязнаўчай працы і супрацоўніцтву з часопісам “Мішпоха”, які рэдагуе Аркадзь Шульман.
Будучы лекарам высокай кваліфікацыі ён дзесяцігоддзямі аказваў якасную дапамогу хворым пацыентам у Гарадоцкай райбальніцы. Тысячы грамадзян удзячны доктару за дапамогу і падтрымку.
У апошні зямны шлях Марка Іосіфавіча правяла любімая жонка Міра Захараўна, блізкія сябры і калегі па працы. Светлая памяць пра Марка Іосіфавіча застанецца ў нашых сэрцах…
Сайт Туризм Городокского района.