Поиск по сайту журнала:

 

 Ада Эльевна Райчонок родилась 10 апреля 1937 года в Витебске.

Четырёхлетним ребёнком она попала в Витебское гетто, откуда спасла её мама, которая привела к немцам соседей и те заявили, что девочка – белоруска, а еврейский папа – вовсе не её биологический папа. В Витебском гетто расстреляли бабушку Ады Эльевны – Сошу, и бабушкину сестру Марьясю.

В 1943 году, в шестилетнем возрасте, вместе с мамой оказалась в концентрационном лагере возле Лепеля. Чудом спаслась от расстрела летом 1944 года.

Мы писали в журнале «Мишпоха» об Аде Эльевне, делали с ней интервью и видеоинтервью.

Недавно она прислала свои новые стихи, и мы знакомим с ними наших читателей.

Успаміны малой лагерніцы

Даляцела ў лагер чутка
Можа гэта толькі вутка?
Можа зман?
Што прывезлі к нам з Вушачаў партызан.
Партызаны гэта людзі, альбо не
Можа гэта толькі здані на кане?
З рагамі, з хвастом,
Даўгім-даўгім языком…?
Як жа гэта ўцярпець
І на іх не паглядзець?
Трэба з лагеру ўцячы.
Толькі можна ўначы
Вартавога абмінуць
К партызанам зазірнуць.
І як толькі звечарэла
Я надзела паліто
І пакрочыла нясмела
К партызанам на сяло.
Адчыніла дзверы ў хлеў
І аслупянела:
У тым хлеве на гнаі
Дзетвара сядзела.
Хтосьці плакаў, хтосьці еў,
Хтосьці забаўляўся.
І ніхто мяне бадаць
Нават не збіраўся.
На руках малюкоў
Гушкалі матулі
І стараліся яны
Каб іх крык не чулі.
У адным вуглу хлява
Плакала дзяўчынка.
Я сказала ёй: “Не плач,
На, вазьмі. Скарынка!”
Потым некалькі разоў
Да яе хадзіла.
Захаваўшы ў паліто
Скарынкі насіла.
Раптам зніклі ўсе яны.
Быццам растапіліся.
Быццам пад зямлю яны
Жыць перасяліліся.
Невядома, куды іх
Немцы перагналі
Можа для салдат сваіх
Кроў у дзетак бралі.
Помню я ўсё жыццё
Гэтых партызанаў.
І расказываць пра іх
Я не перастану.

З Клавай мы сустрэліся праз 75 гадоў у Юрцаўскім шпіталі. А кажуць, што цуды не бываюць. Бываюць!


Я выжыла ўсім чарцям назло

Смерць хадзіла за мной па пятам
З-за маёй яўрэйскай мардашкі
Нарывалася я на бяду
За сваёй хлапцоўскай замашкі.
Усюды сунула носік свой
Так усё мне хацелася ведаць,
І як дзецям вясновай парой
Мне хацелася бегаць і бегаць,
З хаты першы раз уцякла –
Трапіла ў ГЕТА
Шмат вады з тых часоў уцякло,
А мне страшна ўспомніць гэта.
А калі другі раз уцякла –
Мясцовыя хлопцы злавілі
І на іржавы калючы дрот
Мяне галяком пасадзілі.
Яны гучна смяялісь, крычалі,
Што жыдоўку яны пакаралі.
А што я гэтым хлопцам зрабіла,
Што такая іх злосць ахапіла?
Нехта зняў мяне з плата,
Асцярожна занёс на ложак
І капала, капала кроў
З маіх параненых ножак,
А потым нарывы пайшлі,
Заражэнне крыві падхапіла.
Ды і дзе толькі лекі знайшлі?
Усё ад болю мне стала няміла.
Раніцой прыбягаў доктар Стож
Уколы рабіў, перавязкі,
І, каб неяк суцішыць боль,
Мне расказваў казкі.
Але вось наляцела бяда:
Фашысты падполле раскрылі,
І майго добрага доктара
Да шыбеніцы прысудзілі,
Доктар Стож загінуў,
А вось я жыву,
Бо не выдаў ён немцам
Матулю маю.
Я выжыла ўсім чарцям назло
І сведкаю жывой падзеяў стала,
І аб трагедыі свайго народа
Ніколі я не забывала.

Ада Эльевна Райчонок и ее портрет в детстве. д.Германовичи.